Лукашэнка пагражае адабраць у БТ бюджэтныя грошы

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ў аўторак з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку.

Па яго словах, якія перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, тэлерадыёкампанія — гэта прадпрыемства, якое павінна само зарабляць грошы. Таму з 2013 года Лукашэнка абяцае скарачаць бюджэтную падтрымку ўсім каналам кампаніі.

Акрамя таго, Лукашэнка прапанаваў скараціць склад Белтэлерадыёкампаніі на 25-30%. Па яго словах, такія рэформы мусяць адбыцца ва ўсіх структурах, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі