Аляксандр Лукашэнка наведвае Туркменістан (фота)
Кіраўнік Беларусі прыляцеў у Ашхабад у аўторак увечары. 5 снежня ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
Між іншым, будзе абмеркаваная тэма "сумеснага святкавання 70-х угодкаў Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне", інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Па выніках перамоваў у Ашхабадзе плануецца падпісаць шэраг дакументаў, якія датычаць супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, умацавання ўзаемадзеяння ў сферы фінансавай бяспекі, антытэрарыстычнай дзейнасці.
Фота — БЕЛТА і з інтэрнэту