Лукашэнка паляцеў у Сочы, на сустрэчу з Пуціным
Як паведамляе БЕЛТА, самалёт кіраўніка дзяржавы выляцеў з Мінску ўвечары ў пятніцу.
Пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна стала вядома некалькі гадзінаў таму з расійскіх СМІ. Яны цытавалі расійскага прэзідэнта, які на сустрэчы з растоўскім губернатарам, між іншым, распавёў, што ў суботу пабачыцца з кіраўніком Беларусі.
Пуцін дадаў, што на сустрэчы з кіраўніком Беларусі абмяркуе магчымае ўвядзенне ўтылізацыйнага збору на сельгастэхніку замежнай вытворчасці.