Лукашэнка памяняў кіраўніка Нацбанка
Выконваць абавязкі старшыні праўлення Нацбанка будзе Юрый Алымаў.
Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ аб прызначэнні Юрыя Алымава выконваючым абавязкі старшыні праўлення Нацыянальнага банка, перадае БЕЛТА.
Юры Алымаў да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні праўлення гэтага ведамства.
Кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, які нядаўна перанёс сур'ёзную аперацыю на сэрцы, павінен прайсці на працягу бліжэйшых месяцаў курс медыцынскай рэабілітацыі.
фота: news.21.by, photo.bymedia.net