Лукашэнка паўдзельнічаў у адкрыцці чэмпіянату свету па велатрэку (відэа)
На спаборніцтвах у Мінску каля 260 гоншчыкаў з 35 краін свету разыграюць 19 камплектаў узнагарод.
На адкрыцці чэмпіянату выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што беларусы прыклалі "максімум высілкаў" для арганізацыі спаборніцтваў, права на правядзенне якіх атрымалі заслужана. У сталіцы быў пабудаваны ўнікальны спартыўны комплекс, які дазваляе праводзіць спаборніцтвы на самым высокім узроўні, сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка пажадаў спартоўцам новых рэкордаў і яркіх перамог, паведамляе БЕЛТА.