Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызстана
Алмазбек Атамбаеў адзначае дзень народзінаў.
Кіраўнік Беларусі пажадаў яму "моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці".
"Упэўнены, што сяброўскія адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай будзе і надалей развівацца ў духу канструктыўнага партнёрства ў інтарэсах народаў нашых краін", — цытуе тэкст віншавальнай тэлеграмы Лукашэнкі БЕЛТА.
Нагадаем, што з-за адмовы ўладаў Беларусі выдаць Кыргызстану былога прэзідэнта гэтай краіны Курманбека Бакіева і некалькіх яго памочнікаў міждзяржаўныя адносіны ўскладніліся. Нядаўна дэманстранты нават закідвалі камянямі амбасаду Беларусі ў Бішкеку.
Дэманстранты закідалі камянямі амбасаду Беларусі ў Кыргызстане (фота)
Міхаіл Пашкевіч знайшоў аўтара "прывітання ад Бакіева"
Фота — kursiv.kz