Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра з 85-годдзем

Беларускі прэзідэнт у віншаванні адзначыў, што Беларусі і Куба будуць развіваць стратэгічнае партнёрства. Асабіста Фідэлю Кастра Лукашэнка пажадаў здароўя, бодрасці духа і поспехаў.

Фідэль Кастра кіраваў Кубай ад 1959 да 2008 году. Да ўлады ён прыйшоў у выніку Кубінскай рэвалюцыі, якой папярэднічалі некалькі гадоў партызанскай вайны. У 2006 годзе Кастра перанёс складаную аперацыю і фактычна перастаў кіраваць краінай. Зараз прэзідэнтам Кубы з’яўляецца яго брат Рауль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі