Лукашэнка плануе правесці працоўную сустрэчу з Пуціным
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Па яе звестках, Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка ў тэлефоннай гутарцы яшчэ раз асабіста павіншаваў ізноў абранага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Падчас гутаркі быў абмеркаваны комплекс пытанняў, якія датычаць далейшай інтэграцыі ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.
Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Але ўжо неўзабаве яны плануюць правесці працоўную сустрэчу. Дзе і калі — не ўдакладняецца.