Лукашэнка прапануе ЕС і ЗША “адмовіцца ад замшэлых стэрэатыпаў”

Як вынікае з яго сённяшняга выступу ў Душанбе, Лукашэнка прапануе адмовіцца ад палітыкі санкцый. “Ужываныя двайныя стандарты, спробы ціску і нейкія там санкцыі ніколі не былі і не стануць канструктыўным элементам палітыкі”, — цытуе кіраўніка краіны БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў таксама, што ўскладненні ў адносінах з ЕС і ЗША ўзнікаюць “не па нашай віне”. Ён сказаў і пра зацікаўленасць Беларусі ў дыялогу з Захадам, але ж пры гэтым краіна прапаноўвае супрацоўніцтва, а не стаіць з працягнутай рукой. 

Што да адносінаў з ЗША, то Беларусь заўсёды была адказным партнёрам Злучаных Штатаў у барацьбе з тэрарызмам, наркатрафікам, адмываннем грошай і гандлем людзьмі, сказаў Лукашэнка. Таксама, з яго словаў, краіна і цяпер аказвае пэўную дапамогу Вашынгтону ў вырашэнні “афганскай праблемы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі