Лукашэнка правядзе адпачынак у Сочы
Ён плануе азнаёміцца з рэалізацыяй планаў па развіцці беларускай спартова-турыстычнай базы, сустрэцца з прадстаўнікамі дзелавых і ўладных колаў Расіі.
Аляксандр Лукашэнка сёння адправіўся на адпачынак, які правядзе ў Сочы. Паводле кіраўніка прэс-службы прэзідэнта Паўла Лёгкага, адпачынак будзе доўжыцца не менш за тыдзень.
Прэзідэнт Беларусі мае намер насыціць адпачынак дзяржаўнымі справамі: азнаёміцца з рэалізацыяй планаў па развіцці тут беларускай спартова-турыстычнай базы, сустрэцца з прадстаўнікамі дзелавых і ўладных колаў Расіі.
Фота: old.lenta.ru, euromag.ru