Лукашэнка папрасіў гараджан прыбраць снег з двароў
Кіраўнік краіны даручыў ураду перадаць гэту просьбу насельніцтву.
“Прэзідэнт, ад’язджаючы ў камандзіроўку, даў адпаведнае распараджэнне ўсім органам дзяржаўнай улады аператыўна цягам аднаго светлавога дня правесці работы па расчыстцы дарог, пад’ездаў да ўсіх грамадскіх установаў, а таксама дваравых тэрыторый жылых дамоў”, — заявіў 17 сакавіка на сустрэчы з журналістамі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
Са словаў Калініна, кіраўнік Беларусі таксама даручыў папрасіць грамадзянаў таксама прыняць актыўны ўдзел у расчыстцы дваравых тэрыторый, інфармуе БЕЛТА. Пастаўленыя задачы будуць выкананыя і ўзятыя на кантроль урадавай камісіяй, падкрэсліў віцэ-прэм’ер.