Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву
18 лістапада ў расійскай сталіцы павінна прайсці сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Казахстана.
У часе перамоваў плануецца падпісаць шэраг дакументаў, якія тычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля.
Лідары дзяржаў Мытнага саюза абмяркуюць таксама пытанні, звязаныя з далейшым этапам інтэграцыі — Еўразійскім эканамічным саюзам.