Лукашэнка развітаўся з Інданэзіяй і паляцеў у Сінгапур
Таксама з дзяржаўным візітам.
Падчас наведвання Сінгапура запланаваныя сустрэчы кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам краіны Тоні Тан Кенг Ямам, прэм'ер-міністрам Лі Сянь Лунам. Мусіць адбыцца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, некалькі дзён Лукашэнка знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Інданэзіі, дзе сустракаўся з кіраўніцтвам гэтай краіны.
Лукашэнка ў Джакарце: Беларусь стане мостам у Еўропу для Інданэзіі (фота)
Фота — belta.by