Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам "Уралкалія"

На гэтым акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, праводзячы 18 красавіка сустрэчу з кіраўніцтвам ААТ "Уралкалій", паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Кіраўнік краіны пазітыўна расцаніў аб'яднанне расійскіх кампаній "Сільвініт" і "Уралкалій", а таксама выказаў задаволенасць продажамі калійных угнаенняў праз БКК, "Калі задума нашая рэалізуецца — я думаю, мы адзіныя ў гэтым меркаванні — прыкладна палову ўсяго калійнага рынку будзе кантраляваць нашая кампанія", — адзначыў ён.

Лукашэнка нагадаў пра тэндэнцыю апошняга часу — рост вытворчасці калійных угнаенняў і цэн на іх: "Гэта станоўчая дынаміка, і яна не можа не радаваць. Тым больш нас, у Беларусі, паколькі нам вельмі патрэбная сёння валюта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі