Лукашэнка: валютна-фінансавыя праблемы ў Беларусь прыйшлі звонку

Пра гэта ён заявіў сёння ў Душанбе, выступаючы ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце, перадае БЕЛТА. Па словах Лукашэнкі, беларуская эканоміка не застрахаваная ад негатыўнага знешняга ўплыву. І менавіта гэты ўплыў на 90% спарадзіў валютна-фінансавыя праблемы ў краіне.

Адным з такіх уплываў стаў рост коштаў на расійскія энергарэсурсы. Таксама ён прыгадаў ажыятаж з увозам аўтамабіляў з Еўропы перад падвышэннем мыта. “І мы перасталі усім і ўся раздаваць валюту, свабодна ёй гандляваць, што прывяло да фармавання некалькіх курсаў на валюту”, — заявіў Лукашэнка.

Цяпер ён спадзяецца за 2-3 месяцы нармалізаваць фінансавую сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі