Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь пасля амаль двухтыднёвай адсутнасці
Ён прыбыў у Мінск сёння ўначы.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.
Дарэчы, ён не назваў дату пашыранага паседжання праўлення Нацбанка з удзелам кіраўніка краіны. На гэтым паседжанні, як чакаецца, мусяць прыняць важныя рашэнні ў галіне валютна-фінансавай палітыкі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, паседжанне можа прайсці 24 ці 25 жніўня.