Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламенту 19 красавіка
Адпаведнае паседжанне абедзвюх палат Нацыянальнага сходу значыцца ў графіку працы Палаты прадстаўнікоў.
2 красавіка адкрылася вясновая сесія Палаты прадстаўнікоў. Яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка нагадаў словы кіраўніка дзяржавы, што неўзабаве парламенту сумесна з урадам трэба вызначыць першачарговыя пытанні, якія неабходна вырашыць, каб хораша, годна завяршыць гэтае скліканне, перадае БелаПАН.
Нагадаем, летась Лукашэнка выступаў са зваротам да народа і парламенту 21 красавіка.