Лукашэнка ўзнагародзіў Багдана Ступку
Акцёр савецкага, украінскага, польскага і расійскага кіно атрымаў прыз "За захаванне і развіццё духоўнасці ў кінамастацтве".
Аб прысуджэнні акцёру гэтай узнагароды стала вядома на цырымоніі адкрыцця кінафестывалю "Лістапад". Багдан Ступка з пачатку 1970-х гадоў і да сённяшняга дня згуляў больш за сотню роляў.
Да найбольш вядомых можна аднесці ролю Тараса Бульбы ў аднайменным фільме Уладзіміра Бортка. А таксама Багдана Хмяльніцкага ў польскім тэлесерыяле "Агнём і мячом".