Лукашэнка забараніў Ермаковай друкаваць грошы
У панядзелак кіраўнік дзяржавы прымаў з дакладам старшыню праўлення Нацбанку.
"Мы ні ў якім выпадку не павінны друкаваць грошы, гэта абсалютна выключана", — падкрэсліў Лукашэнка. Таксама ён паставіў задачу перад Надзеяй Ермаковай знізіць стаўку рэфінансавання, інфармуе БЕЛТА.