Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне з ЕўрАзЭС
Указ, які зацвердзіў гэтае пагадненне, кіраўнік краіны падпісаў сёння, 15 чэрвеня.
Само пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Антыкрызісным фондам Еўразійскай эканамічнай супольнасці было падпісана 9 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што Беларусь атрымае ад ЕўрАзЭС 3 мільярды долараў цягам трох год.