Ля комплексу “Яма” прайшоў памінальны мітынг
Удзельнікі акцыі 21 кастрычніка ўшанавалі памяць ахвяраў Мінскага гета.
У мітынгу бралі ўдзел дэлегацыі з Ізраілю, Казахстану, Украіны, Расіі, Нямеччыны, ЗША і Аўстраліі, інфармуе БЕЛТА.
На думку амбасадара Ізраілю ў Беларусі Іосіфа Шагала, значэнне гэтага мерапрыемства каласальнае для абодвух народаў, яно ўмацоўвае тое, што з’яўляецца асновай і падмуркам добрых адносінаў паміж Ізраілем і Беларуссю. “Гэта гістарычнае мінулае нашых народаў, габрэяў і беларусаў, якія жылі разам на гэтай зямлі”, — сказаў дыпламат.