"Ляпис Трубецкой" едзе ў тур вакол Беларусі
Гурт выступіць недалёка ад межаў краіны і зладзіць на выступы аўтобусныя туры.
Як адзначае афіцыйны сайт гурта, тур ладзіцца ў падтрымку альбома "Вясёлыя карцінкі". Нагадаем, што беларускія канцэрты каманды сарваліся. Таму "Ляпісы" запрашаюць прыхільнікаў наведаць выступы за межамі радзімы.
"Ляпісаў" можна будзе ўбачыць у шэрагу бліжэйшых да нас гарадоў. У траўні іх чакаюць у Смаленску (22) і Бранску (26), у чэрвені - у Чарнігаве (5), Вільні (10) і Таліне (11). Квіткі на канцэрты можна купіць у Мінску і Гомелі.