Любоў Кавалёва просіць Лукашэнку аддаць цела расстралянага сына
Яна адправіла ліст кіраўніку дзяржавы, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, афіцыйнае паведамленне Вярхоўнага суда аб тым, што прысуд у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне, Любоў Кавалёва атрымала 17 сакавіка. У пачатку месяца Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва, які быў асуджаны на смертную кару за "асабліва злоснае хуліганства, наўмыснае знішчэнне маёмасці, незаконнае набыццё выбуховых прылад, неданясенне пра падрыхтоўку асабліва цяжкага злачынства, пра ўчыненне асабліва цяжкага злачынства і асобу, што яго ўчыніла, а таксама ў дапамаганні тэрарызму".