Мадэратараў сацыяльных сетак асуджаюць на суткі

Кастрычніцкі суд сталіцы прызначыў хлопцу 5 сутак арышту, піша праваабарончы сайт "Вясна". Пазней стала вядома, што Андрэю Ткачову прысудзілі 7 сутак арышту. Як паведамляла Еўрарадыё, Рамана Пратасевіча адпусцілі яшчэ ўчора, бо ён непаўналетні.

Віцяблянін Алег Шрамук знайшоўся ў мясцовым КДБ, інфармуе Радыё "Свабода". Яго, нібыта, адпусцілі ўначы пасля допыту.

Мадэратар суполкі "Надакучыў нам гэты Лукашэнка" Сяргей Бяспалаў паведаміў сёння зранку групе "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", што ён знаходзіцца ў Расіі. Па словах хлопца, ён не збіраецца пакуль вяртацца ў Беларусь і просіць КДБ не шукаць яго.

Нагадаем, што ўчора ў Мінску і Віцебску прайшлі затрыманні мадэратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках. Некаторым удалося пазбегнуць арышту.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі