Магілёўскі рэстаран выплаціў кампенсацыю атручаным наведнікам
Кожны пацярпелы ад хібаў грузінскай кухні ў рэстаране “Салхіно” атрымаў па 300 тысяч рублёў.
Нагадаем, што пасля святкавання дня нараджэння адной з кліентак уся кампанія з 10 чалавек атруцілася. Ва ўсіх быў разладжанне страўніка, высокая тэмпература і дрыжыкі. Большая частка людзей вымушаная была звяртацца ў хуткую дапамогу.
Уся кампанія пакінула адміністрацыі рэстарана распіскі, што прэтэнзій не маюць, аднак адзначаюць, што больш у гэты рэстаран ні нагой.
Як паведамляе 222.by не так даўно з лякарні выпісалася кампанія настаўніц, якая ў той жа самы дзень адпачывала ў гэтым рэстаране і таксама атруцілася. Па неафіцыйнай інфармацыі, яны маюць намер патрабаваць маральнай кампенсацыі ў памеры 1 мільёна рублёў для кожнай.