Могільнік адкідаў Астравецкай АЭС зробяць у... Чарнобылі?

120814 Savich AES.mp3

Як даведалася Еўрарадыё, частка адкідаў — ядзернае паліва — будзе вывозіцца на перапрацоўку ў Расію. Могільнік для адходаў, магчыма, пабудуюць у Чарнобылі, хаця, гэтае месца яшчэ не вызначанае.


“Ніякіх звестак пра тое, што на тэрыторыі Беларусі будуць захоўвацца адходы ад працы атамнай электрастанцыі ў Мінпрыроды, няма. Напэўна, нейкія варыянты будуць прадугледжаныя — у невялікіх колькасцях адходы, напэўна, будуць захоўвацца! Але гэта будзе якое-небудзь часовае сховішча. Адходы будуць перадавацца ў Расію”, — тлумачыць Еўрарадыё намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс.


Еўрарадыё заўважае, што ў Расію будзе адпраўляцца толькі паліва, а як жа астатнія адходы?

Адказ Мінпрыроды ўражвае: “А якія астатнія адходы (атамнай станцыі. — заўвага Еўрарадыё), я не разумею? Якія там адходы яшчэ?” – пытаецца Анатоль Ліс. І заўважае, што на тэрыторыі Беларусі не будзе ніякіх магільнікаў.

У Мінэнерга чамусьці іншая версія: натуральна, усе прадукты працы АЭС будуць пахаваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


“Паводле міжнародных канвенцый наогул не дазваляецца вывозіць куды б там ні было адходы! Гэта ж ядзерныя адходы! Я казаў толькі пра паліва! Ядзернае паліва будзе вяртацца на перапрацоўку ў Расію. Адходы, натуральна, застануцца ў нас. Без адходаў атамная станцыя не можа працаваць”, - адказваюць на пытанне Еўрарадыё ў Мінэнерга.

І заўважаюць, што пакуль месца для пахавання адходаў не вызначанае:

“Трэба прааналізаваць глебы, умовы: гэта, як выбіралі месца для атамнай станцыі. Месцаў для магільніка ў нас шмат у Беларусі. Вось, Чарнобыльская зона даўно не эксплуатуецца”.

/em

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі