Магілёўцы прапануюць увесці беларускую мову на станцыях метро ў Расіі

Як паведамляе БелаПАН, ініцыятарам збору подпісаў стаў вядомы актывіст Аляксей Паўлоўскі. Ідэя звароту да прадстаўніка расійскай дзяржавы ў яго з'явілася пасля заявы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі. Нагадаем, што чыноўнік прапанаваў замяніць шыльды ў Мінскім метрапалітэне і дадаць туды надпісы па-руску.

Па словах Паўлоўскага, у нас адна з Расіяй Саюзная дзяржава. І дзеля роўнасці Беларусі і Расіі неабходна ў расійскім метро дубляваць надпісы па-беларуску. Паўлоўскі перакананы, што многія тысячы беларусаў, якія працуюць у Маскве і Санкт-Пецярбургу, бачачы ў метро надпісы па-беларуску, будуць пачувацца як дома.

Фота — generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі