У Магілёве развалілася дарога: у лужынах тонуць машыны (відэа)

Болей за паўгода ідзе перапіска з магілёўскімі чыноўнікамі, якую арганізаваў Валерый Воўчанкаў. Актывіст сабраў 60 подпісаў і накіраваў іх у магілёўскі гарвыканкам.

З адказаў чыноўнікаў вынікае, што яны не могуць знайсці, каму належыць дарога, і прымусіць уласніка прывесці яе ў парадак. Летась былі працы па прафіліроўцы дарогі, аднак гэта сітуацыю не выправіла: грунт зноў размыла праз два-тры дажджы.

Дарэчы, гэтай дарогай карыстаюцца прадпрыемствы “Магілёўаўтатранс”, “Чырвоны металіст”, аўтабаза сувязі, кліенты АЗС №63 “Беларуснафта”, “Кока-кола”, пажарны аварыйна-выратавальны атрад МНС, а таксама каля 40 малых камерцыйных фірмаў.

Па падліках экспертаў, каб прывесці ў належны стан ўсе дарогі горада, пры цяперашніх аб’ёмах фінансавання неабходна 300 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі