Магілёўская міліцыя не можа выявіць асобу свайго экс-супрацоўніка
Хаця затрымоўвала яго двойчы.
Такія адказы за подпісам намесніка начальніка Ленінскага РАУС Патарэнкі атрымаў з міліцыі актывіст БНФ Уладзімір Трызуноў.
Як піша "Хартыя'97", Трызуноў двойчы (27 і 29 студзеня 2013 года) выклікаў міліцыю на п'янага мужчыну, які стукаў у яго дзверы. Па словах магілёўца, у кватэру да яго ламіўся былы міліцыянт Сяргей Пракапеня, аднак актывіст не адчыніў яму дзверы. Двойчы міліцыянты забіралі Пракапеню. Але цяпер не могуць усталяваць яго асобу і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Раней, у прыватнай гутарцы з братам Уладзіміра Трызунова, Пракапеня неаднаразова казаў, што ўдзельнічаў у разгоне "Плошчы" 19 снежня 2010 года і што ў яго шмат знаёмых міліцыянтаў.
Фота — zyalt.livejournal.com