Магілёвец Зміцер Салаўёў выйшаў на волю
30 сакавіка з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.
Сустракаць яго прыйшлі сваякі і сябры. якія па выхадзе на волю падаравалі яму прышчэпку супраць мацюкоў і бел-чырвона-белы парасон.
Нагадаем, актывіста затрымалі 25 сакавіка на Дзень Волі. Яго асудзілі на пяць сутак арышту. Салаўёва абвінавацілі ў лаянцы і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
У ізалятары актывіст знаходзіўся ў адной камеры з журналістам БелаПАН Уладзімірам Лапцэвічам. Той мусіць выйсці на волю 1 красавіка.