Махляркі "прадалі" пенсіянерцы коўдру за 700 долараў
Каб заблытаць жанчыну, зламысніцы двойчы прыходзілі да яе дахаты, мянялі ўжо прададзеныя рэчы і дадаткова бралі грошы.
Як паведамляе сайт intex-press.by, здарэнне адбылося ў вёсцы Міцкевічы. Спачатку 87-гадовая бабуля купіла ў невядомых жанчын дзве коўдры за 2 млн 800 тысяч рублёў. На наступны дзень прадавачкі вярнуліся, сказалі, што памыліліся з таварам і забралі коўдры. Яны пакінулі бабулі іншую коўдру і... спартыўныя штаны. Пры гэтым запатрабавалі, каб бабуля даплаціла 3 мільёны рублёў.
Цяпер міліцыя шукае махлярак.