Махляр перахопліваў у кіроўцаў чужыя перадачы з грашыма

Гэтая крымінальная гісторыя адбывалася на вядомых мінскіх аўтавакзалах — “Усходнім” і “Цэнтральным”. 46-гадовы махляр заходзіў у любы аўтобус і, убачыўшы на лабавым шкле канверт, казаў, што гэта перадача для яго, піша kp.by. Кіроўца аўтобуса або маршруткі, нічога не падазраючы, аддаваў канверт, а пазней высвятлялася, што яго падманулі.

Людзі перадавалі адзін аднаму праз кіроўцаў сотні долараў. Адзін з пацярпелых страціў адразу 4 тысячы долараў.

Цяпер абвінавачаны затрыманы і знаходзіцца пад вартай у чаканні суда. Гэты чалавек увогуле жыў ва Украіне і працаваў там менэджэрам, а злачынствы ён здзяйсняў, калі прыязджаў у Мінск па службовых справах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі