Максім Мірны і Даніэль Нестар не выйшлі ў паўфінал турніру ў Лондане

У напружанай барацьбе яны саступілі індыйцам Махешу Бхупаці і Рохану Бапанне — 6:7 (5:7), 7:6 (7:5), 5:10. Матч працягваўся амаль дзве гадзіны, інфармуе БЕЛТА. Індыйцы зрабілі 19 эйсаў і дапусцілі чатыры падвойныя памылкі. За ўвесь паядынак не было ніводнага брэйку — у суме супернікі выпусцілі 11 брэйк-пойнтаў.

У выніку індыйцы забяспечылі сабе мінімум другое месца ў групе В і працягнуць барацьбу за галоўны прыз у паўфінале, а беларус з канадцам завяршаюць выступ.

Для Мірнага і Нестара гэта заключныя сумесныя спаборніцтвы. У наступным сезоне Максім Мірны будзе гуляць у пары з Хорыем Тэкаў, а партнёрам Даніэля Нестара стане Махеш Бхупаці.

Фота — gotennis.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі