Максім Мірны і Дэніэл Нестар выйшлі ў паўфінал турніру ў Мадрыдзе

Беларуска-канадскі тэнісны дуэт 11 траўня выйграў у індыйца Леандэра Паеса і чэха Радэка Штэпанэка — 6:3, 6:7, 10:2 (тай-брэйк).

Як адзначае БелаПАН, наступныя сапернікі Мірнага і Нестара — палякі Марыюш Фырстэнберг і Марцін Маткоўскі.

Летась беларус і канадзец дашлі да чвэрцьфіналу гэтых спаборніцтваў. У 2003 годзе Мірны з індыйцам Махешам Бхупаці выйграў турнір.

Фота — wp.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі