Маладафронтаўца адлічылі з трэцяга курсу БНТУ

Афіцыйнай падставай адміністрацыя назвала пропускі заняткаў. У мінулым семестры студэнт двойчы трапляў на Акрэсціна — на 7 і на 10 сутак. Першы раз — за кіданне яйкамі ў мітынгуючых каля помніка Леніна камуністаў. Другі — за акцыю салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня.

Юнак распавёў Еўрарадыё, што лічыць сваё адлічэнне незаконным. Пра гэта ён напісаў і ў скарзе міністру:

Мускі: "Я хачу даведацца, за што мяне адлічылі. Таму што паводле статута ўніверсітэта ў мяне была паважная прычына — вось гэтыя адміністрацыйныя арышты. І за іх не мусяць адлічваць".

Аднак судзіцца з універсітэтам Мускі не збіраецца — кажа, што гэта будзе марнаванне часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі