Маладафронтаўца з залы суда павезлі ў лякарню

Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Наста Лойка:

Лойка: "Пачалі судзіць хлопцаў, а яны патрабавалі "хуткую", бо іх пасля затрымання вельмі моцна збілі. Яны кепска сябе пачувалі, і ў іх відавочныя сляды пабояў. Прыехала "хуткая", памерала ім ціск — і Змітра Крамянецкага шпіталізавалі. У Міхала Мускага таксама быў павышаны ціск, але недастаткова".

Нагадаем, што Змітра Крамянецкага і Міхася Мускага затрымалі 7 красавіка на станцыі метро “Купалаўская“ за маладафронтаўскія нашыўкі. Звінавацілі іх, аднак, у нецэнзурнай лаянцы. Судзяць хлопцаў у судзе Ленінскага раёна Мінску.

Міхася Мускага асудзілі на 10 сутак арышту. Перад пачаткам суда ён заявіў, што ў выпадку арышту пачне галадоўку, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

На фота — Міхась Мускі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі