Маладыя беларускія музыканты ўцякаюць за мяжу
Такую тэндэнцыю адзначаюць педагогі і кіраўнікі творчых калектываў краіны.
Са словаў заслужанага артыста Беларусі і галоўнага дырыжора канцэртнага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ Уладзіміра Перліна, з краіны з’язджаюць маладыя людзі, якія падаюць “самыя вялікія надзеі”. Напрыклад, цяпер у Парыжскай кансерваторыі вучыцца беларускі віяланчэліст, лаўрэат шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў Іван Карызна. А пачынаў ён навучанне менавіта ў ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі.
На думку Уладзіміра Перліна, асноўнай праблемай адтоку музыкантаў з’яўляецца нізкія заробкі і адсутнасць умоваў для творчага развіцця. Напрыклад, для маладых людзей недаступныя добрыя музычныя інструменты, якія дорага каштуюць. Да таго ж беларускія выканаўцы маюць патрэбу ў падтрымцы і прасоўванні, як і выбітныя спартсмены, якія прадстаўляюць краіну на міжнароднай арэне, інфармуе БелаПАН.