Мама пацярпелага: Ён стаяў побач з людзьмі, якія загінулі

Малады чалавек ехаў ў другім вагоне цягніка, на які прыпала асноўная сіла выбуху.

Intex-press удалося звязацца з мамай маладога чалавека Ірынай Іосіфаўнай:

"Яўген працуе ў Мінску на будоўлі і ў той вечар, калі гэта ўсё здарылася, вяртаўся з працы.  Мы даведаліся пра выбух у метро з экстранага выпуску навін. А прыкладна а 20.30 нам патэлефанавалі з лякарні, паведамілі, што наш Жэня ў рэанімацыі...

Я была ў яго сёння (12 красавіка, — Аўт.). Дазволілі на 5 хвілін зайсці ў палату.Шчака зашытая, у галаве ў яго нейкі аскепак быў, ўвесь твар ці то ў драпінах, ці то ў ранках. Вельмі спалоханы. Бо ён стаяў побач з людзьмі, якія адразу загінулі. Кажа: стаю, вушы заклала, кроў цячэ, разумею, што губляю прытомнасць, а тут бачу — побач рука адарваная, нага адарваная... ".

Лекары ацэньваюць стан Яўгена, як сярэдняй цяжкасці і 13 красавіка абяцаюць перавесці з рэанімацыі ў хірургію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі