Марафонец прабег вуліцамі Брэста на знак падтрымкі Алеся Бяляцкага

Бягун-аматар Уладзімір Малей,  юрыст прафсаюза Работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), патлумачыў:

“Сёння, 4 жніўня, праводзіцца Міжнародны Дзень салідарнасці  з праваабарончым рухам у Беларусі. У Беларусі парушаюцца правы чалавека. За кратамі, у турмах знаходзяцца 14 палітзняволеных. Сярод іх і праваабаронца Алесь Бяляцкі.  Я вырашыў прабегчы вуліцамі  Брэста і такім чынам выразіць сваю салідарнасць з праваабаронцамі”.

Ля помніка 1000-годдзю Брэста да спадара Малея далучылася дзяўчына. Потым яна і сяброўкі сфатаграфаваліся з бегуном на памяць.

Акцыя доўжылася каля паўгадзіны. Праваахоўнікі не ўмешваліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі