Марш за легалайз марыхуаны прайшоў у Варшаве (ФОТА, ВІДЭА)

Сёлетні марш польскія СМІ называюць рэкордным — апошнія годы колькасць удзельнікаў і якасць арганізацыі былі адчувальна ніжэй.

 

Марш рушыў ад Палаца Культуры і Навукі ў самым цэнтры Варшавы: шматкаляровы натоўп, прабегчыся скрозь які можна было "напаліцца" разам з удзельнікамі шэсця! Налева і направа раздаваліся інфармацыйныя ўлёткі, рэкламная прадукцыя (паперкі для самакрутак) і буклеты (каталог насення розных відаў траўкі (!)). На маршы быў заўважаны Дарт Вэйдар, людзі ў масках Гая Фокса, чалавек-канабіс, "лекары" у белых халатах, а таксама шмат інвалідаў-вазочнікаў ды дзіўна апранутых каларытных людзей сталага веку. Былі і дзеці: тыя, каго прывезлі ці прынеслі маладыя бацькі-травакуры ці тыя, хто ўжо прыйшлі самастойна (13-15 год). Апошніх арганізатары "ганялі" за цыгарэты ці, не дай божа, піва: прымушалі выкінуць недапалкі і не дэскрыдытаваць мерапрыемства. Дарэчы, наконт алкаголю былі папярэджаныя ўсе ўдзельнікі: "Алкаголь - гэта гвалт і агрэсія! Мы — мірная супольнасць! Давайце не будзем ужываць алкаголю падчас шэсця!"

Марш прайшоў па перакрытых галоўных вуліцах Варшавы і скончыўся канцэртам недалёка ад польскага Сейма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі