Мартынаў і Герасіменя атрымаюць ордэн Айчыны ІІІ ступені
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў спартсменаў за бліскучыя выступы на ХХХ Алімпійскіх гульнях у Лондане.
Сяргей Мартынаў атрымаў безумоўную перамогу ў спаборніцтвах па стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на 50 метраў. Ён усталяваў новы сусветны рэкорд у кваліфікацыйным раундзе — 600 ачкоў. У фінале ён яшчэ раз палепшыў сусветнае дасягненне — 705,5 бала і заваяваў “золата”, перадае БЕЛТА.
Аляксандра Герасіменя заваявала два сярэбраных медалі ў плаванні на дыстанцыях 100 і 50 метраў вольным стылем. Яна першая і пакуль адзіная беларуская спартсменка, якая здабыла алімпійскія ўзнагароды ў гэтым відзе спорту з моманту ўсталявання суверэнітэту краіны.