Масква адмовілася ад выставы з "упоратым лісам" Адэль Морзэ
Прычына адмены выставы не называецца.
"Упораты ліс" — пудзіла жывёлы, якое набыло вялікую папулярнасць у рунэце.
Як паведамляе lenta.ru, брытанская таксідэрмістка і мастачка Адэль Морзэ першапачаткова планавала паказаць свой твор у Санкт-Пецярбургу, а затым прывезці ў Маскву — разам з іншымі працамі.
Супраць ліса актыўна выступіла пецярбургскае аддзяленне партыі "Камуністы Расіі" і некаторыя абаронцы жывёлаў. Яны запатрабавалі забараніць выставу. Пасля гэтага скандалу памяняла свае планы і Масква.
"Упораты ліс" — пудзіла лісы з вытарашчанымі вачамі і крыху разгубленай фізіяноміяй. Па словах аўтаркі, патрапаны выгляд у пудзіла атрымаўся з-за яе памылкі ў працы. Але менавіта дзякуючы мудрагелістай знешнасці ён стаў адным з самых папулярных інтэрнэт-персанажаў і нават прататыпам плюшавай цацкі.