Масква рыхтуецца да масавых акцый пратэсту
Мітынгі расійскай апазіцыі павінны прайсці адразу пасля завяршэння галасавання, а 21.00 па маскоўскім часе, калі зачыняць участкі ў Калінінградскай вобласці.
Для захавання бяспекі ў цэнтр расійскай сталіцы сцягнулі дадатковыя нарады паліцыі, перадае rbc.ru. Красная плошча закрытая, ачэпленая таксама Манежная плошча, дзе сёння павінен адбыцца мітынг прыхільнікаў улады. На плошчы ўсталявалі рамкі металашукальнікаў, але народ пакуль не пускаюць.
Асноўныя акцыі апазіцыі павінны адбыцца 5 сакавіка, у дзень абвяшчэння вынікаў галасавання.