Маці брэсцкага актывіста Стасюка выклікалі ў КДБ
Ёй трэба з'явіцца 8 чэрвеня для "размовы аб абставінах, якія маюць значэнне для арганізацыі нацыянальнай бяспекі".
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў грамадскі актывіст іван Стасюк. Па яго словах, позву прынеслі невядомыя а 12-й гадзіне.
Нагадаем, што ў ноч на 4 чэрвеня хлопца затрымалі на польска-беларускай мяжы. Яго даставілі ў брэсцкае аддзяленне КДБ за "дзейнасць у сацыяльных сетках".