Маці Уладзіслава Кавалёва адказалі з адміністрацыі прэзідэнта

Загадчык аддзела па грамадзянстве і памілаванні Кісялёў піша ў адказе: "Любоў Іванаўна, на ваш зварот паведамляем, што пытанне аб памілаванні вашага сына будзе разгледжана ў адпаведнасці з патрабаваннямі палажэння аб парадку памілавання асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці, асобаў, якія спрыялі раскрыццю і ліквідацыі наступстваў злачынстваў. Уладзіслаў Кавалёў можа звярнуцца да прэзідэнта Беларусі з просьбай аб памілаванні".

Адказ наконт асабістай сустрэчы нечым падобны на той, што прыведзены вышэй.

"Адказ наконт памілавання, хаця я прасіла аб асабістай аўдыенцыі. "Інфармуем, што гэтае пытанне падлягае ўсебаковаму разгляду", — цытуе ліст Любоў Кавалёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі