Маці Уладзіслава Кавалёва выступіла ў ПАСЕ

Жанчына зрабіла сваю заяву на паседжанні Камітэту па палітычных пытаннях і дэмакратыі, а таксама на паседжанні Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ.

“З красавіка я жыву ў страшным кашмары, які толькі можа быць у маці: не толькі таму, што майго сына паслалі на смяротнае пакаранне, а таму, што ні Дзмітрый, ні мой сын не зрабілі нічога з таго, у чым іх абвінавацілі”, – сказала ў сваёй заяве Любоў Кавалёва, перадае Радыё Свабода са спасылкай на каардынатара кампаніі ў правах чалавека Change.org Дзмітрыя Савелава.

Мэта візіту Любові Кавалёвай у Брусель і Страсбург — праінфармаваць парламентарыяў Савета Еўропы і Еўрапейскага парламента аб сітуацыі з яе сынам, а таксама з яшчэ адным фігурантам справы аб тэракце ў мінскім метро, Дзмітрыем Канавалавым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі