Маўродзі вяртаецца ў Беларусь праз сістэму MavroCard?
Нацбанк называе яе новай фінансавай пірамідай.
Нагадаем, што фінансавую піраміду МММ-2011 у Беларусі ліквідавалі ў сакавіку мінулага года.
MavroCard — міжнародная дысконтная сістэма. Яе стваральнікі абяцаюць уладальнікам картак разнастайныя зніжкі ў крамах. Карта MavroCard выдаецца бясплатна ўдзельніку сістэмы МММ-2012, які дапамог іншым удзельнікам МММ у памеры пэўнай сумы.
У Нацбанку адзначаюць, што эмісія банкаўскіх пластыкавых картак і электронных грошай — ліцэнзаваная сфера. Займацца ёй могуць толькі банкі і небанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, якія маюць адпаведныя паўнамоцтвы, інфармуе БЕЛТА.
Фота — biznes.delfi.lv