МАЗ — КамАЗ: холдынг, карпарацыя або інсінуацыя?

23 лютага прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што "Актыўна ідзе абмеркаванне будаўніцтва карпарацыі МАЗа і КамАЗа. Аб'яднаўшы тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыялы, робіцца магчымым стаць адным з сусветных лідэраў аўтапрама". Пры гэтым ён адзначыў, што аб продажы акцыяў МАЗа гаворка не ідзе.

16 лютага першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што прапанова расійскай кампаніі "Растэхналогіі" аб стварэнні расійска-беларускай холдынгавай кампаніі "Росбелавто" атрымала прынцыповае ўхваленне. Пытанне толькі ў ацэнцы актываў, якія мяркуецца аб'яднаць у холдынгу.

19 лютага прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсе размовы аб зліцці двух прадпрыемстваў — "гэта чыстай вады інсінуацыя і ўкід". Паводле яго словаў, у Беларусі "нават не падступаліся да гэтых пытанняў".

Лукашэнка зрабіў сваю прапанову, якая выклікала здзіўленне ў расійскіх экспертаў: "Давайце аб'яднаемся, не чапаючы ўласнасць, гэта значыць, не прыватызуем нічога, аб'яднаемся і выпрацуем цягам трох ці пяці гадоў прынцыпы, на якіх мы будзем працаваць".

Фота: www.maz.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі