Мэра Вільні не пускаюць у Беларусь
Артурасу Зуокасу адмовілі ў візе пасля яго сустрэчы з беларускай апазіцыяй.
Яшчэ сёлета ўвесну мэр літоўскай сталіцы хацеў наведаць Астравец, дзе будуецца беларуская АЭС. Туды яго запрасіў кіраўнік Астравецкага раёна Адам Кавалько. У гэтым раёне жыве вялікая літоўская дыяспара, і Артурас Зуокас таксама хацеў сустрэцца з суайчыннікамі, паведамляе Хартыя-97.
У беларускай амбасадзе Зуокасу не далі ні дзелавую, ні турыстычную візу. Нагадаем, што 21 кастрычніка віленскі мэр сустрэўся з лідарамі беларускай апазіцыі і жонкамі палітзняволеных.