Меркель і Мядзведзеў абышліся без “беларускага пытання”?

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе федэральнага ўраду Нямеччыны. Учора, 18 ліпеня Польскае агенцтва прэсы паведаміла, што афіцыйны Берлін паспрабуе пераканаць Маскву, каб разам націснуць на Мінск. Мэтай гэтага ціску мела стаць вызваленне палітвязняў.

Аднак гэтая тэма ніяк не прайшла ў афіцыйных справаздачах. Канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі пакет дакументаў аб далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Яны абмяркоўвалі развіццё Расіі і Еўрасаюза, еўрапейская бяспека, а таксама магчымасці пашырэння паставак расійскага газу ў сувязі з уводам у эксплуатацыю газаправода “Паўночная плынь”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі